Каля помніка адраджэнцам, стваральнікам «Нашай Нівы» Івану і Антону Луцкевічам.

Каля помніка драматургу Францішку Аляхновічу.

На магіле Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага).

Крыж Лявона Вітан-Дубейкаўскага.

Дзядоў ушаноўвалі і каталікі, і праваслаўныя беларусы. Значыць, свята даўняе, дахрысціянскае.

Дамы і двары прыбіралі. Бо ж душы продкаў прыляцяць у госці. На могілках пакідалі свечкі.

Віленскія могілкі Росы на Дзяды

Віленскія могілкі Росы на Дзяды

А за вячэрай чыталі малітвы і прыгаворвалі: «Святыя дзяды, ляціце сюды!»

Страў трэба няцотная колькасць: пяць, сем, пятнаццаць. Чамусьці няцотнасць сімвалізавала семантыку «таго» свету.

Дзверы адчынялі — каб душам не залятаць праз акно.

Кожны, пачынаючы ад старэйшага, зачэрпваў першую лыжку і перакладаў яе ў асобную міску — для дзядоў.

Найстарэйшы мусіў і першым уставаць з-за стала. Не дай бог каму іншаму: каб жа не памёр раней. У гэтым і сэнс прыказкі: «Не лезь папярод бацькі ў пекла!».

Свечкі пасля вячэры гасілі рытуальным бліном.

Рытуальнымі лічыліся і стравы з тых жывёл, якія ў племені лічыліся татэмнымі.

А яшчэ кнышы — гэта такія завіваныя булачкі з начынкай. 

Але не ежа галоўнае. Галоўнае — памяць.

Святыя дзяды, просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас,
Есці і піці, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата…

Мы памятаем вас, мы любім вас, вы працягваеце жыць у нас, а мы пасля будзем жыць у нашых дзецях і ўнуках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?