Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Рэндары інтэр'ераў абноўленага помніка архітэктуры былі прадстаўлены на XXI Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы праект, пабудову і публікацыю ў галіне архітэктуры. Аўтарскі калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект», у які ўваходзілі архітэктары Лакотка, Лыгіна, Герасімчук, Галіцкая, Сокал, а навуковае кіраўніцтва ажыццяўляў архітэктар Забела з Навукова-праектнага цэнтра «Рэстабіліс», за гэты праект атрымаў дыплом другой ступені ў намінацыі «Інтэр'еры грамадскіх будынкаў і збудаванняў».

Звяртае ўвагу ў інтэр'ерах спалучэнне сучасных тэндэнцый у дызайне, як то глыбокія колеры, мінімалістычны дызайн мэблі і абсталявання, з захаваннем багатай гістарычнай аздобы ў холе і выразнай кесоннай столі ў бакавых кулуарах. Глядзельная зала стала больш аднароднай, колькасць месцаў, мяркуючы па рэндарах, значна павялічыліся, а багатая «лідская» люстра саступіла месца больш стрыманаму савецкаму варыянту.

Цяперашні выгляд галоўнай глядзельнай залы. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Цяперашні выгляд галоўнай глядзельнай залы. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Варыянт дызайну залы, прэзентаваны ў пачатку 2022 года. Фота: «Мінская спадчына»

Варыянт дызайну залы, прэзентаваны ў пачатку 2022 года. Фота: «Мінская спадчына»

Але нават нацыянальная ўзнагарода, атрыманая праектам, зусім не азначае, што бачанне праекціроўшчыкаў будзе рэалізаванае — за апошнія гады рашэнні па кінатэатры ўжо карэнным чынам змяняліся.

Дызайн галоўнага хола. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Дызайн галоўнага хола. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Дызайн малых залаў. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Дызайн малых залаў. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Дызайн калідораў і лесвіц. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Дызайн калідораў і лесвіц. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

У пачатку 2022 года дырэктар «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан паведамляў, што праект рэканструкцыі прадугледжвае стварэнне трохзальнага кінатэатра. Да асноўнай залы на 108 месцаў мусілі на розных узроўнях дадацца яшчэ дзве невялікія — на 48 і 10 месцаў. На існуючых плошчах таксама планавалася адкрыць дзве кавярні — тэматычную і агульнага тыпу, кафэтэрый з кінабарам, канферэнц-залу і шматфункцыянальную аўдыторыю.

Буфет на першым паверсе. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Буфет на першым паверсе. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Зона чакання на другім паверсе. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Зона чакання на другім паверсе. Фота: «Мінскграмадзянпраект»

Але пасля сышоў арандатар, месца якога заняў «Кінавідэапракат». У чэрвені 2023 года стала вядома, што перагледзелі і планіроўку, адмовіўшыся ад кафэ і рэстарана, замест якіх мусілі з'явіцца дадатковыя кіназалы. Цяпер пяць залаў мультыплекса змогуць прыняць 284 наведвальнікаў адначасова. 

Рэканструкцыю кінатэатра абяцаюць завершыць да канца года, а для наведвальнікаў, як у верасні паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, ён адкрыецца ўжо ў першай палове 2024 года.

Чытайце таксама: 

Архітэктары паказалі, як будзе выглядаць мост на бульвары Шаўчэнкі ў Брэсце пасля рэканструкцыі

Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА

Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?