Момант пацалунка. Фота: Noemi Llamas / Eurasia Sport Images / Getty Images

Момант пацалунка. Фота: Noemi Llamas / Eurasia Sport Images / Getty Images

Дысцыплінарны камітэт ФІФА забараніў былому прэзідэнту Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луісу Рубіялесу займацца футбольнай дзейнасцю на нацыянальным і міжнародным узроўнях на тры гады, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Рубіялес 20 жніўня, пасля фіналу чэмпіянату свету ў Сіднеі, пацалаваў у вусны футбалістку Джэніфер Эрмоса. Пасля гэтага Эрмоса заявіла, што ёй гэта не спадабалася, а пазней назвала сябе ахвярай сэксісцкага ўчынку без якой-небудзь згоды з яе боку.

Рубіялес спачатку адмаўляўся ісці ў адстаўку, але яго часова адхіліла ФІФА, а пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў сэксуалізаваным гвалце, ён можа атрымаць да чатырох гадоў турмы.

Рубіялес кіраваў RFEF з 2018 года, у верасні ён пайшоў у адстаўку.

Чытайце таксама:

Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіялеса ад футбола на 15 гадоў

Луіса Рубіялеса адхілілі ад футбола на час разгляду справы пра скандальны пацалунак

53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0