Беларуска-латвійская мяжа. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Беларуска-латвійская мяжа. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

27 кастрычніка латвійскія памежнікі ля дзяржаўнай мяжы на беларускім баку заўважылі групу людзей, якія пераносілі цела на самаробных насілках, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Дзяржаўную памежную ахову Латвіі.

Каб прадухіліць магчымае незаконнае перасячэнне мяжы, латвійскія памежнікі накіраваліся на месца здарэння, дзе ўбачылі, што да латвійскай мяжы прынеслі чалавека і пакінулі яго ляжаць на зямлі, а побач з ім паклалі яшчэ аднаго без прыкмет жыцця.

Латвійскія памежнікі працягвалі назіраць за сітуацыяй, але эскалацыі не адбылося, і праз некаторы час беларускія памежнікі забралі целы.

Латвійскія памежнікі былі гатовыя рэагаваць. Ім ужо даводзілася выклікаць брыгады службы неадкладнай медыцынскай дапамогі для аказання першай дапамогі людзям, дастаўленым на тэрыторыю Латвіі або злоўленым на ёй, знясіленым і часта абмарожаным, каб прадухіліць пагрозу іх здароўю і жыццю. Выратаваць людзей у такіх сітуацыях атрымліваецца не заўсёды, як паведамляе Delfi.lv.

На мінулым тыдні беларускія памежнікі паведамлялі пра гібель мігрантаў на межах і абвінавачвалі ў гэтым заходнія краіны.

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што памежнікі заходніх краін падкідваюць трупы мігрантаў.

 «Не толькі кожны дзень, а некалькі разоў на дзень падкідваюць трупы. І трупы, і паламаных, і пераламаных. Я папрасіў прэс-сакратара: не трэба нічога хаваць. Пакажыце, што яны робяць. У нас гэтыя кадры ёсць. Трэба гэтаму «цывілізаванаму» свету паказваць, які там «райскі сад», — сказаў у пятніцу Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы нікога тут лавіць не будзем

Латвійская армія павялічыла сваю прысутнасць ля ўсходняй мяжы

На межах Беларусі з Польшчай і Латвіяй загінулі тры мігранты

Клас
2
Панылы сорам
14
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
20