Месца размяшчэння будынка персіярні на плане горада і яго галоўны фасад. З кнігі «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі».

Месца размяшчэння будынка персіярні на плане горада і яго галоўны фасад. З кнігі «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі».

Даследчыкам удалося адшукаць выяву Слуцкай персіярні 1797 года пры падрыхтоўцы фундаментальнай манаграфіі пра стваральнікаў мануфактуры «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі».

Памылка пайшла ад кнігі «Нашы касцёлы. Мінская архідыяцэзія», апублікаванай у 1913 годзе ксяндзом і гісторыкам Юзафатам Жыскарам, дзе было змешчана фота двухпавярховага мураванага будынку ў Слуцку, падпісанага як «былая фабрыка літых паясоў».

Камяніца бібліятэкі Слуцкага езуіцкага калегіума, які прымалі за будынак персіярні. 

Камяніца бібліятэкі Слуцкага езуіцкага калегіума, які прымалі за будынак персіярні. 

Але, як даводзяць даследчыкі, у слуцкіх персіяраў ніколі не было мураваных будынкаў. Ксёндз Жыскар, відавочна, не збіраўся ўводзіць у зман чытачоў, а проста зафіксаваў гарадскую легенду, якая бытавала ў Слуцку на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Мураваны двухпавярховы будынак сапраўды знаходзіўся побач з месцам колішняй персіярні, але быў будынкам бібліятэкі былога езуіцкага калегіума. У калегіуме ў канцы 1760-х з усёй верагоднасцю вучыўся Лявон Маджарскі, сын заснавальніка слуцкай мануфактуры і яе будучы кіраўнік. 

Фрагмент плана горада 1792 года. Пад лічбай 5 — бібліятэка езуіцкага калегіума, пад лічбай 9 — слуцкая персіярня. З кнігі «Слуцк на старых планах»

Фрагмент плана горада 1792 года. Пад лічбай 5 — бібліятэка езуіцкага калегіума, пад лічбай 9 — слуцкая персіярня. З кнігі «Слуцк на старых планах»

Як вядома, фабрыка з 1760-х гадоў размяшчалася ў былых казармах гранд-мушкецёраў, двух характэрных выцягнутых будынках, адлюстраваных на многіх планах горада. Пасля смерці Караля Станіслава Радзівіла ў 1790 годзе і пераходу Слуцка пад уладу Расійскай імперыі ў 1793 персіярня пачала занепадаць. 

У канцы 1790-х гадоў з'явіўся праект пераабсталявання часткі будынкаў пад казармы Нізоўскага пяхотнага палка расійскай імператарскай арміі. Праект пераабсталявання («Квартал, где ныне назначается выстроіть казармы для одного баталіона Нізовскаго полку, і где состоят ветхіе князя Радівіла шёлковые фабрікі»), складзены ў 1797 годзе мінскім губернскім архітэктарам Фёдарам Крамерам, так і не быў рэалізаваны на практыцы, але дзякуючы яму захаваўся выгляд будынка, важнага для беларускай гісторыі.

Слуцкая міні-ЦЭЦ на месцы колішняга езуіцкага калегіума і мануфактуры паясоў. Фота: Мінскэнерга

Слуцкая міні-ЦЭЦ на месцы колішняга езуіцкага калегіума і мануфактуры паясоў. Фота: Мінскэнерга

Сёння на тэрыторыі былой персіярні і езуіцкага калегіума не засталося ніводнага гістарычнага будынка — на іх месцы за савецкім часам пабудаваная міні-ЦЭЦ № 2. 

Чытайце таксама:

Выйшла кніга пра стваральнікаў Слуцкай персіярні

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

Беларусбанк у Слуцку ўпрыгожылі выявамі слуцкіх паясоў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?