Жазэп Барэль у Кіеве. 2 кастрычніка 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Жазэп Барэль у Кіеве. 2 кастрычніка 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану нагадалі, што ніхто не абавязвае яго краіну быць сябрам Еўрапейскага Саюза. Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, паведамляе РБК-Украіна.

Барэль адзначыў, што Венгрыя ведае пра акупацыю яшчэ з савецкіх часоў.

«Шчыра кажучы, я не бачу ніякага падабенства паміж савецкай акупацыяй Будапешта і тым, што адбываецца ў Берламоне (будынак у Бруселі, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Еўракамісіі — НН). Я не бачыў ніводнага танка там. Ніхто не абавязвае Венгрыю быць сябрам ЕС», — адзначыў Барэль.

Раней Віктар Орбан у дзень гадавіны антысавецкай рэвалюцыі ў Венгрыі 1956 года параўнаў сяброўства ў ЕС з савецкай акупацыяй.

Прэм'ер абвінаваціў Еўрасаюз у спробах пазбавіць яго краіну самабытнасці і навязаць ёй ліберальную дэмакратыю. Такую ідэалогію венгры нібыта адпрэчваюць.

Ён таксама назваў Брусэль «дрэннай сучаснай пародыяй» Масквы.

Чытайце таксама:

Трамп назваў Орбана кіраўніком Турцыі і дадаў, што Турцыя мяжуе з Расіяй

Орбан заявіў, што хоча кіраваць Венгрыяй яшчэ 11 гадоў

Орбан: Прыйдзе час, калі слабыя народы загінуць, а моцныя выжывуць

Клас
60
Панылы сорам
13
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8