У апублікаванай у банку даных судовых пастаноў рэзалюцыйнай частцы прысуду не пазначаны пазоўнік і артыкул, паводле якога судзілі Светлагорскі ЦКК. Але з кантэксту справы становіцца зразумела, што гаворка ідзе пра сур'ёзнае парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. 

Рашэнне ў законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана.

Пра тое, што Светлагорскі ЦКК шкодзіць навакольнаму асяроддзю, жыхары горада і актывісты казалі яшчэ ад моманту будаўніцтва завода. Супраць праекта, які рэалізоўвала кітайская кампанія і які будаваўся за кошт кітайскіх крэдытаў, жыхары Светлагорска сабралі ў той час больш за 10 тысяч подпісаў. Але да гэтых меркаванняў ніхто не прыслухаўся і ў 2017 годзе завод распачаў працу. У той жа час жыхары горада і навакольных вёсак пачалі скардзіцца на смурод ад прадпрыемства і на праблемы са здароўем, якія ўзнікалі ад такога суседства.

Цалкам завод увялі ў эксплуатацыю ў студзені 2020 года. А 30 ліпеня таго ж года здарылася першае надзвычайнае здарэнне са смяротным зыходам — падчас рамонтных работ прарвала трубу са шчолачнай сумессю: адзін будаўнік загінуў, другі атрымаў сурʼёзныя апёкі. 19 кастрычніка 2020 года адбыўся выбух рэзервуара з талавым алеем — адзін рабочы загінуў.

7 чэрвеня 2023 года здарылася яшчэ больш страшная трагедыя. У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі загінулі работнікі 24, 31 і 42 гадоў, яшчэ два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Паводле звестак МНС, абышлося без гарэння, былі пашкоджаныя металічныя ашалёўкі трох рэзервуараў, у аднаго з якіх «парушылася цэласнасць».

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па арт. 302 КК (Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах, альбо правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ). Аб ходзе расследавання нічога не паведамлялася.

Сітуацыя на ЦКК пасля чэрвеньскага надзвычайнага здарэння была ўзятая на кантроль органамі Мінпрыроды «з мэтай ацэнкі ўплыву таго, што адбылося, на навакольнае асяроддзе».

Чытайце таксама:

Сёння ў Светлагорску смярдзіць. Прадпрыемства паведаміла пра выкід газаў

Светлагорскі тэлеканал «Ранак» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Светлагорскі ЦКК аднавіў пасля выбуху вытворчасць беленай цэлюлозы 

Загінулых на заводзе ў Светлагорску ўсё ж пахавалі — яшчэ 1 ліпеня

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?