Тэкст дакумента пакуль не апублікаваны. Але ў значнай частцы ён фактычна прадаўжае тэрмін дзеяння ўказа № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі».

Новым з'яўляецца ўвядзенне механізма адчужэння грамадзянамі «недружалюбных» краін доляў у статутных фондах (акцый), якія ім належаць, а таксама нерухомай маёмасці беларускіх прадпрыемстваў. Зараз такія пагадненні будуць магчымыя толькі з дазволу ўрада і пры ўмове выплаты ў мясцовы бюджэт 25% рынкавага кошту адчужанай маёмасці.

Акрамя таго, Саўміну дазволена павялічваць памеры страхавых унёскаў пры куплі беларускіх полісаў аўтастрахавання для транспартных сродкаў з дзяржаў, якія разарвалі з Беларуссю двухбаковыя пагадненні аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці.

Верагодна, таксама будзе павышаны кошт паслуг па перагрузцы і перачэпцы для грузавога транспарту краін ЕС, бо для юрыдычных асоб, якія аказваюць ім такія паслугі, устаноўлены дадатковы збор у памеры 0,8 базавай велічыні з кожнай паслугі.

Указ № 93 быў прыняты пасля ўвядзення шэрагам краін санкцый супраць Беларусі. Ён быў названы мерай, якая ўводзіць абмежаванні ў адказ для рэзідэнтаў «недружалюбных» краін.

Чытайце таксама:

Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах

Лукашысты прыгразілі зрабіць захады ў адказ на новыя заходнія санкцыі

Галоўчанка: Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?