Гродзенская цеплаэлектрацэнтраль — 2. Фота: energo.grodno.by/tec2

Гродзенская цеплаэлектрацэнтраль — 2. Фота: energo.grodno.by/tec2

Апошняе слова за намеснікам гендырэктара — кадэбэшнікам

Як распавялі «Нашай Ніве», недахоп персаналу на ЦЭЦ-2 дасягнуў такога ўзроўню, што на некаторых пазіцыях, дзе мусіць быць чатыры змены, людзей хапае толькі на тры.

«Людзей дагэтуль працягваюць звальняць за падзеі 2020 года. Знайсці замену раней звольненым не проста, бо каб чалавека прынялі на працу, ён мусіць не толькі адпавядаць прафесійным якасцям, але і быць крыштальна чыстым у палітычным плане», — кажа суразмоўца, знаёмы з сітуацыяй.

Нядаўна на прадпрыемстве быў выпадак, калі кандыдатуру новага супрацоўніка ўзгаднілі на ўсіх узроўнях, у тым ліку гендырэктар, але на працу ў выніку яго не прынялі.

«Апошняе слова ў пытаннях, датычных звальнення і прыняцця на працу, не за гендырэктарам, а за адным з ягоных намеснікаў, які з'яўляецца былым кадэбэшнікам», — тлумачыць суразмоўца. Былы супрацоўнік КДБ Барыс Рагімаў заняў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах восенню 2021 года.

«Загад на прыём чалавека на працу чакаў, калі гэты намеснік выйдзе з адпачынку. А калі той вярнуўся, то адхіліў гэтую кандыдатуру», — кажа суразмоўца.

Спісы на звальненне і пошук карты паляка

На прадпрыемстве перыядычна прыходзяць спісы людзей, якіх трэба звольніць, таксама выяўляюць супрацоўнікаў, якія маюць карту паляка. 

«З апошняга — прыйшоў загад разабрацца з усімі, хто мае карту паляка. Маўляў, такія людзі не павінны працаваць у дзяржаўным прадпрыемстве, калі не адмовяцца ад яе».

Суразмоўца мяркуе, што гэта звязана з прыняццем закона, які абавязвае зладзіць самаданос у МУС, калі чалавек мае карту паляка, ДНЖ або грамадзянства іншай краіны.

Пра тое, што ў розныя філіялы «Гроднаэнерга» прыходзяць спісы на звальненне, пісалі і раней. Пра з'яўленне такога спіса ў Гродне «Наша Ніва» паведамляла ў студзені. Тады людзям, якія трапілі ў гэты спіс, трэба было вырашыць пытанне са звальненнем да траўня. 

У красавіку пра спісы на звальненне, якія спусцілі ў Ашмянскія электрычныя сеткі (філіял «Гроднаэнерга»), пісала «Зеркало». Тады таксама ішла гаворка пра тое, што супрацоўнікі са спіса мусяць быць звольненыя да 1 траўня.

Ашмянскія электрычныя сеткі. Фота: energo.grodno.by

Ашмянскія электрычныя сеткі. Фота: energo.grodno.by

Пад звальненне трапляюць супрацоўнікі ў незалежнасці ад прафесійных якасцей і працоўнага стажу. 

Пры гэтым выглядае, што часам кіраўніцтву даводзіцца адкласці звальненне нелаяльнага да рэжыму Лукашэнкі супрацоўніка, бо замяніць чалавека няма кім, а без яго не абысціся.

Чаму так шмат увагі да гэтай арганізацыі?

Многія супрацоўнікі «Гроднаэнерга» заявілі, што не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Як пісаў Hrodna.life, 21 жніўня работнікі трох філіялаў «Гроднаэнерга» («Гродзенскія электрычныя сеткі», «ЦЭЦ — 2», «ПСДТУ») звярнуліся да гарадскіх уладаў і выказалі салідарнасць з удзельнікамі мірных пратэстаў. Тады за некалькі дзён зварот падпісалі 668 работнікаў арганізацыі.

Чытайце таксама:

Колькасць работнікаў скарачаецца. Як масавая эміграцыя будзе ўплываць на эканоміку ў Беларусі — змены адчуюць усе

У Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў завітвалі сілавікі. Выклікалі на «размову», правяралі тэлефоны

«Амаль гадзіну прасядзеў у чарзе». Як беларусы падавалі звесткі пра ДНЖ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?