Сяргей Сівоха. Фота: Wikimedia Commons

Сяргей Сівоха. Фота: Wikimedia Commons

Раніцай 17 кастрычніка блізкія паведамілі, што ва ўзросце 54 гадоў памёр Сяргей Сівоха — адзін са знакамітых КВЗ-шнікаў, шоўмен, які працаваў з Уладзімірам Зяленскім, піша Newsru.co.il.

Сяргей Сівоха нарадзіўся 8 лютага 1969 года ў Данецку. Скончыў Данецкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-металург. Другая вышэйшая адукацыя — эканаміст-юрысконсульт. Скончыў Данецкі інстытут прадпрымальніцтва па спецыяльнасці» Менеджмент арганізацый».

Многія гады выступаў у 1990-я ў КВЗ за каманду Данецка, «Дрым-Цім», зборную СНД.

Быў куратарам Інтэрлігі КВЗ ва Украіне.

Уладзімір Зяленскі і Сяргей Сівоха

Уладзімір Зяленскі і Сяргей Сівоха

Выканаў першыя ў гісторыі КВЗ музычныя пародыі — на Луі Армстранга, Сяргея Крылова, Уладзіміра Праснякова-малодшага, пазней на Сяргея Чалабанава і Тома Джонса. Пасля ў розных тэлеперадачах парадыраваў Яўгена Кісялёва, Мацвея Ганапольскага, Міхаіла Шуфуцінскага і іншых.

Вылучаў кандыдатуру ў народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, аднак выбары прайграў.

З 21 кастрычніка 2019 года да 30 сакавіка 2020 года быў дарадцам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны па пытаннях рэінтэграцыі і аднаўлення Данбаса.

«Здравствуй, милый Золушок, как твой заворот кишок» — стала мемам.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
47
Абуральна
6