У чацвер умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над поўначчу Скандынавіі і цёплая паветраная маса.

Раніцай і днём пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер днём у многіх раёнах моцны парывісты.

Ноччу +7..+13°С, на паўднёвым захадзе Беларусі да +15°С, максімальная днём складзе ад +12°С на поўначы да +21°С на поўдні краіны. У Мінску чакаецца +15°С, магчымы кароткачасовы дождж.

У пятніцу будзе крыху халадней. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі на поўдні чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2..+9°С, максімальная днём +10..+17°С. У Мінску +12°С.

14 кастрычніка, у суботу, умовы надвор'я будуць фармаваць атмасферныя франты ад чарговага цыклону з цэнтрам над Швецыяй. Вецер паўднёва-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.

Ноччу +4..+10°С, на захадзе краіны да +13°С; максімальная днём будзе ад +17°С на паўночным усходзе да +25°С на паўднёвым захадзе Беларусі. У Мінску чакаецца +19°С.

А вось ужо ў нядзелю pogoda.by прагназуе, што ў Мінску будзе +10°С, gismeteo.by — +16°С.

Але з пачатку наступнага тыдня адназначна будзе менш за +10°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?