Сіціхаус пад нумарам 4.6 узвядуць у квартале «Мелодыі лесу». З аднаго боку, ён выйдзе вокнамі на закрыты зялёны двор, а з другога — на заказнік «Сціклева».

Дом будзе невялікі — 3 пад'езды і 4-5 паверхаў. Яго пабудуюць з жалезабетонных панеляў, якія вырабіць завод «СБК». Фасад зробяць разнастайным: стрыманыя пастэльныя адценні будуць спалучацца з фальцавым металам і дэкаратыўнымі элементамі, якія нагадваюць жалюзі.

У доме будуць кватэры еўрафармату з гардэробнымі і кладоўкі. Выбар плошчаў — ад «аднапакаёвак» на 37 квадратных метраў да 103-метровых кватэр з 5 пакоямі. Столі ў стандартных кватэрах будуць дасягаць 2,88 метра. Мансардныя кватэры будуць яшчэ вышэйшыя — да 5,5 метра. Пры жаданні іх нават можна зрабіць двухпавярховымі.

З цікавага — на першым паверсе замест стандартных тэрас жыхарам выдзеляць асабістыя ўчасткі на 23 «квадраты», дзе можна ўладкаваць зону барбекю ці міні-сад. Для большага адасаблення іх прыпаднімуць на паўметра над узроўнем двара і абнясуць металічнай агароджай.

Акрамя таго, на даху з'явяцца sky-тэрасы плошчай ад 30 да 90 квадратных метраў, каб пазагараць, сустрэць світанак або зірнуць у тэлескоп на зорнае неба. Да тэрас прыкладаюцца свяцільні, разеткі і летнія памяшканні для інвентару.

Продаж ужо стартаваў. «Квадрат» пакуль лічаць ад 1319 даляраў. Самая недарагая кватэра цяпер абыдзецца ў 56,9 тысячы даляраў. Пакупнікам даступныя растэрміноўка ад забудоўшчыка і крэдыт па зніжанай стаўцы.

Двор будзе закрыты для аўтамабіляў. У ім уладкуюць дзіцячую пляцоўку, зоны адпачынку і барбекю з навесам. Тэрыторыю засадзяць дарослымі дрэвамі, кустамі. Прадугледжаны і крыты велабокс.

«Новы сіціхаус будзе неардынарным. Так, проста з балкона можна будзе атрымліваць асалоду ад віду на заказнік, на sky-тэрасе — любавацца зорным небам, а на прыватным участку — стварыць міні-сад і расцягнуць гамак», — адзначаюць у «А-100 Дэвелапмент».

Новабудоўлю плануюць здаць у першым квартале 2025 года.

Чытайце таксама:

Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці

Пад Мінскам прадаюць катэдж: мэбля Versace і італьянскія жырандолі. Што па цане? 

З відам на «Мінск-Арэну». Як выглядае самая танная кватэра ў «Лазурыце» — самым высокім жылым будынку Мінска

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?