Від на царкву камуны Ле-Пеаж-дэ-Русіён. Фота: facebook.com/lepeagederoussillon
У французскай камуне Ле-Пеаж-дэ-Русіён (рэгіён Авернь — Рона — Альпы) затрымалі 35-гадовага беларуса, які ў аголеным выглядзе атакаваў дзверы мясцовай царквы святога Яна Хрысціцеля, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на Le Dauphine Libere.
Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 30 верасня, каля 10.00 раніцы. Мясцовыя жыхары праінфармавалі паліцыю пра абсалютна голага мужчыну, які біў нагамі ў дзверы храма. Вартавыя парадку неадкладна арыштавалі парушальніка спакою.
Улічваючы псіхічны стан затрыманага, нашага суайчынніка агледзеў псіхіятр, які даў заключэнне аб яго бессвядомасці.
Адразу пасля вызвалення з-пад варты мужчыну прымусова змясцілі ў медустанову.





