Скрын відэа сілавікоў
Пра затрыманне чарговага жыхара Гомеля стала вядома з відэа сілавікоў. Мужчына працуе ў Расіі. Як сцвярджаецца ў відэа сілавікоў, ён пакідаў шмат «абразлівых каментароў» у адрас Лукашэнкі, міліцыі і прадстаўнікоў улады.
Затрымліваць яго прыйшлі трое байцоў АМАПа ў экіпіроўцы (адзін з іх заходзіў у пад'езд са шчытом) і адзін супрацоўнік у цывільным.
Паведамляецца, што мужчына цяпер у СІЗА.
Чытайце таксама:
Працягваюцца масавыя затрыманні і звальненні ў Лідзе
У Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які зрабіў фота ў міліцэйскай форме





