Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Паведамляецца, што ў паветра падымалася дзяжурная авіяцыя.
Цяпер МЗС рыхтуе адпаведную ноту польскаму боку.
Гэта ўжо трэці інцыдэнт падобнага кшталту за апошнія два месяцы. 1 верасня Памежны камітэт Беларусі заяўляў, што польскі верталёт Мі-24 парушыў мяжу і нібыта заляцеў на 1200 м углыб Беларусі. Далей у МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, а польскія вайскоўцы назвалі абвінавачанні ДПК «хлуслівымі» і заявілі, што гэта «правакацыя».
Перад гэтым 1 жніўня стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі. Беларускі бок факт парушэння таксама настойліва адмаўляў.
Чытайце таксама:
«Не расцэньваем гэта як правакацыю». Хрэнін назваў інцыдэнт з польскім верталётам памылкай лётчыкаў
Верталёт сапраўды перасек польскую мяжу, але невядома чый — Беларускі Гаюн





