Фота: акаўнт Аксаны Саўчук у Instagram

Фота: акаўнт Аксаны Саўчук у Instagram

Як распавялі зоаваланцёру Аксане Саўчук неабыякавыя слонімцы, хатняга пародзістага ката кінулі ля сметніцы на Шашэйнай вуліцы. Жывёла, якая аказалася на дварэ, нікуды не ідзе і чакае гаспадара.

Кот малады і, хоць знаходзіцца ў жаласным стане, «проста неверагодны», піша жанчына, якая знайшла яго. Паводле яе слоў, ён цалкам прывучаны да дому і латка. «Відаць, што вельмі сумуе. З лёгкасцю ідзе да людзей», — кажа яна.

Жанчына гатовая адвезці гадаванца да новых гаспадароў, а таксама аплаціць кастрацыю.

У сацсетках пішуць, што знойдзены кот — брытанскай пароды, аднак, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра скоціш-фолд (шатландскую віславухую).

Аднак кацяняты і той, і іншай пароды ў гадавальніках каштуюць досыць дорага — да некалькіх тысяч даляраў, калі ў іх ёсць радавод і права гадоўлі. Чыстакроўнае кацяня з дакументамі можа каштаваць ад 200 да 800 даляраў, «бяспашпартнае» — ад 50 даляраў.

Чытайце таксама:

Гродзенскае котакафэ пераязджае. А вы ці ведалі пра яго існаванне і ці бачылі яго мілых насельнікаў?

Знайшлі самы старажытны лаз для катоў у свеце

Мінчук вырашыў аб'ехаць на дарозе ката. Жывёла жывая, але аўтамабіль і прыпынак — у хлам

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
30
Абуральна
4