Армянскія ўцекачы з Нагорнага Карабаха. Фота: Vasily Krestyaninov / AP

Армянскія ўцекачы з Нагорнага Карабаха. Фота: Vasily Krestyaninov / AP

Ужо больш за палову 120-тысячнага армянскага насельніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі пакінулі рэгіён і перабраліся ў Арменію.

На сёння мяжу з Арменіяй перасеклі 65 036 чалавек з Нагорнага Карабаха, паведаміў у чацвер, 28 верасня, прадстаўнік прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна.

Між тым Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Вашынгтон разам з саюзнікамі і партнёрамі працуе над стварэннем міжнароднай маніторынгавай місіі ў Нагорным Карабаху, пасля таго як гэты сэпаратысцкі рэгіён перайшоў пад кантроль Азербайджана.

Прадстаўнік Дзярждэпа Мэцью Мілер сказаў журналістам, што Расія часам аблягчала правядзенне адпаведных перамоў, што было вельмі карысна, але ў апошні тыдзень роля Масквы не была прадукцыйнай.

Сёння прэзідэнт Народнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння. Згодна з указам Самвела Шахраманяна, Нагорна-Карабахская Рэспубліка спыніць сваё існаванне 1 студзеня 2024 года. Усе дзяржустановы НКР будуць распушчаныя.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання ўтварэння

Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
0