Прэзідэнт Эдгар Рынкевіч аглядае плот-сцяну на мяжы з Беларуссю. Фота: Ilmārs Znotiņš / Канцылярыя прэзідэнта Латвіі.
На сустрэчы абмяркоўваўся ўнёсак Нямеччыны ў бяспеку рэгіёна, а таксама патэнцыйныя рызыкі гібрыднай пагрозы на мяжы NATO.
Рынкевіч падзякаваў за ўдзел Нямеччыны ў гарантаванні бяспекі Балтыйскага рэгіёну і планы павелічэння колькасці Узброеных сіл і ў тым ліку пацвердзіў гатоўнасць Латвіі прыняць ратацыю баявых самалётаў у Ліелвардзе ў 2024 годзе.
Абмяркоўваючы патэнцыял гібрыдных нападаў на мяжы Латвіі з Беларуссю, Рынкевіч адзначыў, што Латвія гатовая зрабіць усе неабходныя захады, у тым ліку закрыць мяжу з Беларуссю і Расіяй.
Чытайце таксама:
У Латвіі дамовіліся аб канфіскацыі аўтамабіляў на беларускіх нумарах
МЗС Беларусі пракаментавала закрыццё Латвіяй пункта пропуску на мяжы
Новы латвійскі ўрад зрабіў будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю адной з асноўных сваіх задач
Латвія закрыла адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы





