Гарыць машына пенсіянера. Скрын відэа пабліка «ЧП Гомель | Новости Гомельской области» ва «УКантакце»
Паводле міліцыі, пенсіянер адагнаў машыну падалей ад стаянкі і падпаліў яе. Калі прыехалі пажарныя, то не падпускаў іх да ахопленага полымем аўтамабіля, пагражаючы прадметам, падобным да нажа.
Узбуджанага мужчыну супакоілі, абліўшы вадою з пажарнага шланга. З месца здарэння яго забрала міліцыя ў кайданках і адвезла ў бальніцу.
Сёння стала вядома, што мужчына памёр ад апёкаў.
Чытайце таксама:
У Гомелі аўтамабіль міліцыі трапіў у ДТЗ і перакуліўся
У цэнтры Астраўца згарэў пункт продажу шаўрмы ВІДЭА
У Лідзе прыдумалі спосаб барацьбы з «гоншчыкамі» на электрасамакатах





