Запусцілі аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах. Першая — па загадкавым мінскім раёне
Каманда Мінскай урбаністычнай платформы запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах. Першую, па загадкавым раёне Мухля ў Мінску, ужо можна прайсці, піша CityDog.io.
Каб прайсці экскурсію, спатрэбіцца толькі зарадзіць свой мабільны тэлефон (мабыць, узяць з сабой паўэрбэнк) і навушнікі, каб слухаць экскурсію, глядзець фотаздымкі — і такім чынам апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада.
Першая аўдыяэкскурсія па загадкавым мінскім раёне Мухля — ужо на сайце праекта.
Акрамя аўдыяфайлаў, у экскурсіі ёсць карта з адзначанымі пунктамі і фатаграфіі атмасферных месцаў раёна.
Чытайце таксама:
Ведаеце, колькі каштавала ўцячы з Валадаркі? Пачытайце, тут шмат дзівосных фактаў пра замак у самым цэнтры Мінска
«Гэта беларускае імкненне да вылізвання і паказухі». Мінчукі пра тое, чаму не карыстаюцца прасам (плюс лайфхакі для лянівых)
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ