Міхаіл Куксянкоў

Міхаіл Куксянкоў

Паводле абвінавачання, чыноўнік некалькі гадоў здзяйсняў злачынствы супраць інтарэсаў службы.

«У прыватнасці, у красавіку 2020 года ён даў незаконныя ўказанні кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства, які ў сілу займанай пасады знаходзіўся ў залежным ад яго становішчы, аб заключэнні дамовы на набыццё кармоў для буйной рагатай жывёлы без правядзення працэдуры закупкі па відавочна завышаных цэнах.

Акрамя таго, за спрыяльнае вырашэнне названага пытання абвінавачаны патрабаваў ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі ўзнагароджанне ў выглядзе 5% ад сумы ўгоды», — паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці.

Дзеянні старшыні райвыканкама прычынілі шкоду ў асабліва буйным памеры аграрнаму прадпрыемству, а таксама істотную шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, заяўляе пракуратура.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сябе вінаватым у перавышэнні ўлады, аднак адмаўляў факт замаху на атрыманне хабару.

З сакавіка 2020 года да сакавіка 2023-га пасаду старшыні Хоцімскага райвыканкама займаў Міхаіл Куксянкоў.

Міхаілу Куксянкову 43 гады, сам ён родам са Шклова. На пасаду старшыні Хоцімскага райвыканкама яго прызначылі 18 сакавіка 2020 года, а да гэтага Куксянкоў працаваў у Шклоўскім райвыканкаме, быў начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікам старшыні, а таксама першым намеснікам старшыні. З 2015 года і да працы ў Шклоўскім райвыканкаме ён працаваў дырэктарам Бабруйскага гандлёвага цэнтра Магілёўскага аблспажыўсаюза.

Чытайце таксама:

Ці стралялі па доме старшыні Хоцімскага райвыканкама?

Валерый Залужны адкрыў чэлендж у Чачэрску

Прадстаўнічая дэлегацыя лукашэнкаўскіх чыноўнікаў даехала да Парыжа

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2