Фота: reform.by

Фота: reform.by

У Беларусі збіраюцца навесці парадак з «экстрэмісцкай» літаратурай у бібліятэках і выдаваць яе па спецыяльным дазволе. Пра гэта распавялі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша Reform.by.

У тэлесюжэце прызналі, што ўсе «экстрэмісцкія» кнігі складана знішчыць, да таго ж спецыялістам яны часам патрэбныя для напісання навуковых прац або расследаванняў. У Нацыянальнай бібліятэцы такія кнігі захоўваюцца ў спецыяльным сховішчы, але ў законе не прапісана, у якіх выпадках можна выдаваць іх чытачам. У Нацбібліятэцы спадзяюцца, што парадак выдачы будзе вызначаны заканадаўча.

«Мы працуем над гэтым пытаннем. І будзем спадзявацца, што найбліжэйшым часам гэты заканадаўчы прабел будзе ўдакладнены. Тэарэтычна абмежаванаму колу карыстальнікаў пры спецыяльным дазволе можна будзе гэтымі дакументамі скарыстацца», — заявіў Віктар Пшыбытка, намеснік гендырэктара Нацыянальнай бібліятэкі.

Тым часам пракуратура працягвае сачыць, каб прызнаная экстрэмісцкай літаратура не прадавалася ў крамах і ў інтэрнэце. У першую чаргу пракурораў цікавяць гістарычныя кнігі.

«Цікавіць наогул уся літаратура. Але, вядома, першачарговую ўвагу ўдзяляем гістарычнай літаратуры, бо цяпер такія тэмы на вастрыі, значныя. Гэта рэабілітацыя нацызму, якая часам сустракаецца ў друкаванай прадукцыі. Таму менавіта на такую літаратуру мы звяртаем увагу», — заявіла Марына Запрудская, начальніца аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці.

У тэлесюжэце таксама патлумачылі, чаму «экстрэмісцкія» кнігі друкаваліся ў Беларусі.

«Гэтая сітуацыя не ўзнікла цяпер. Яна ўзнікла ў 2013-м, 2014-м, у 2017 годзе. Нейкія кніжкі друкаваліся, якія да падзей 2020 года выглядалі нейкімі спрэчнымі. Але ў прынцыпе яны не неслі нейкага характару, не ўзгодненага з агульнай лініяй руху. Пасля 2020 года з гэтымі кніжкамі ўзніклі пытанні», — заявіў намеснік дырэктара аднаго з выдавецтваў.

Чытайце таксама:

Прадаўца кніг на Wildberries арыштавалі на 13 сутак

«Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са школьнай праграмы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?