Гэтыя платформы вядомыя ва Украіне як «вышкі Бойкі» — па імені колішняга міністра энергетыкі Украіны Юрыя Бойкі, падчас кіравання якога іх набылі для дзяржаўнага прадпрыемства па завышаных цэнах. 

Як адзначаецца ў відэаматэрыяле ГУР, унікальную аперацыю ўкраінскія спецыяльныя падраздзяленні здзейснілі пад абстрэлам расійскага самалёта Су-30. У выніку бою самалёт быў пашкоджаны, а адзін з украінскіх байцоў апынуўся ў вадзе і вымушаны быў правесці ў адкрытым моры 14 гадзін, пакуль яго не змаглі ўратаваць.

У разведцы паведамілі, што падчас аперацыі захапілі «каштоўныя трафеі»: запас верталётных боепрыпасаў тыпу некіраваных авіяракет і радыёлакацыйную станцыю «Нява», якая можа адсочваць рух караблёў у Чорным моры.

Летась у чэрвені ўкраінскія войскі змаглі абстраляць гэтыя платформы, у выніку чаго знішчылі верталётную пляцоўку, якую выкарыстоўвалі расійскія вайсковыя верталёты.

Чытайце таксама:

Новая ўкраінская дальнабойная ракета. Што вядома пра гэтую зброю і ці ўяўляе яна пагрозу для Масквы?

Расіяне заявілі аб нападзе БПЛА і катараў на Крым

Маск заявіў, што не блакаваў УСУ доступ да Starlink у раёне Крыма

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?