Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Кантроль толькі з боку РФ

Памежны кантроль на ўездзе з Расіі ў Беларусь з беларускага боку скасавалі яшчэ ў сярэдзіне ліпеня. Але расійскія пагранічнікі на мяжы засталіся, а разам з імі і пашпартны кантроль.

Самым загружаным пераходам з'яўляецца Рэдзькі — Красная Горка, што на трасе М1.

«Чэргі там звычайна назіраюцца ў вечаровыя і начныя гадзіны. Пад ранак яны, як правіла, рассмоктваюцца», — кажа чалавек, які часта перасякае мяжу.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата «Мяжа РФ-РБ Чат»

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата «Мяжа РФ-РБ Чат»

У ноч з 10 на 11 верасня аўтамабілісты ў чарзе з РФ у РБ праводзілі да 3 гадзін. Некаторыя карыстальнікі адмысловага чата пішуць, што калі на М1 збіраецца вялікі затор, то лепей ехаць не праз Красную Горку, а праз Ляды.

Агулам праезд праз Ляды займае на гадзіну больш часу, чым праз Рэдзькі, але карыстальнікі чату адзначаюць, гэта выгадней, чым дзве-тры гадзіны прастаяць у заторы на М1.

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата «Мяжа РФ-РБ Чат»

Фота: скрыншот з тэлеграм-чата «Мяжа РФ-РБ Чат»

Пры гэтым у дзённыя гадзіны затораў на мяжы з РФ звычайна няма, таму на праезд дзяржаўнай мяжы людзі трацяць усяго некалькі хвілін.

Апошнім часам расійскія пагранічнікі правяраюць толькі дакументы. Часцяком нават не просяць адчыніць багажнік.

А вось у вячэрнія гадзіны на М1 без чэргаў з легкавікоў не абыходзіцца. Пераезд мяжы 8 верасня каля 22 гадзін заняў у падарожнікаў 30 хвілін.

Пры гэтым, як кажуць людзі, якія ездзяць праз мяжу даволі часта, чэргі ў асноўным збіраюцца на ўезд у Расію. У адваротным кірунку заторы ўтвараюцца радзей.

Чытайце таксама: 

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

«Адстаю за вас». За колькі прадаюць месца ў чарзе на мяжы з Літвой і Польшчай

Як змянілася сітуацыя на мяжы пасля закрыцця Літвой двух пунктаў пропуску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?