Сяляне вывозяць цюкаваную салому. 10 жніўня 2023 года, Кіеўская вобласць. AP Photo / Efrem Lukatsky,

Сяляне вывозяць цюкаваную салому. 10 жніўня 2023 года, Кіеўская вобласць. AP Photo / Efrem Lukatsky,

«Павелічэнне прагнозу ўраджаю ў гэтым годзе абумоўлена спрыяльнымі ўмовамі надвор'я і вышэйшай, чым чакалася, ураджайнасцю сельскагаспадарчых культур», — гаворыцца ў заяве УЗА.

Украінскі каравай будзе ўключаць 28 млн т кукурузы, 22 млн т пшаніцы, 5,8 млн т ячменю, 13,9 млн т насення сланечніка, 4,1 млн т рапсу і 4,8 млн т соевых бабоў, прагназуюць у галіновай асацыяцыі. Прычым ураджайнасць пшаніцы і ячменю сёлета блізкая да рэкорднай.

Гэта цудоўны вынік ва ўмовах, калі 18 працэнтаў украінскіх зямель акупаваныя Расіяй, а вялікая частка не можа абрабляцца, бо на ёй працягваюцца баявыя дзеянні або яшчэ не адбылося размінавання. Летась і ўвесну ўвогуле былі сумневы, ці зможа Украіна адсеяцца ва ўмовах бамбёжак і ракетных удараў па паліўных базах і запраўках.

Зразумець значэнне лічбаў украінскага ўраджаю можа дапамагчы параўнанне з беларускімі. Агульны збор збожжавых і алейных культур у нашай краіне сёлета па афіцыйных звестках складзе 7,1 мільёна тон, што прапаганда падае як вялікі поспех і заслугу асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

Як чакаецца, Украіна зможа паставіць на экспарт у наступным сезоне 49 млн тон збожжавых. Праўда, гэтага ўдаецца дасягаць з вялізнай рызыкай для людзей. Расійскія ракетныя ўдары толькі за апошнія два месяцы спалілі 270 тысяч тон збожжа ў дунайскіх партах, дзе яго загружаюць на сухагрузы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?