«Гісторыя Максіма Гарэцкага і яго «Віленскіх камунараў», а таксама мае думкі пра твор. Каб слухаць, зусім не абавязкова чытаць кнігу: гэты выпуск не столькі пра сам раман, колькі пра чалавека і яго выбар», — так апісвае пачатак працы блогер.
У падкасце дэманструецца даволі ўнушальны спіс выкарыстаных крыніц з успамінаў, манаграфій і эсэ пра Максіма Гарэцкага аўтарства Алеся Адамовіча, Міхася Стральцова і іншых.
Чытайце таксама:
На Audiobooks.by выдалі «Віленскіх камунараў» Максіма Гарэцкага
Аб чым была першая беларуская літаратурная дыскусія? І была яна на старонках «Нашай Нівы»
«Тожабеларусы». Новае жыццё палітычнага клішэ стагадовай даўніны





