Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

«У адзін з непагодных дзён я ішла па тратуары па сваіх справах, як раптам у гэты момант мяне абліў з лужыны аўтамабіль, які праязджаў міма, ад чаго ўся мая сукенка стала мокрай і бруднай. Я паспела запомніць рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля. Ці прадугледжаная за гэтае дзеянне адказнасць? — так гучала пытанне чытачкі.

У Баранавіцкай міліцыі на яго адказалі так:

«Для таго, каб прыцягнуць да адказнасці такога кіроўцу, неабходна ўстанавіць наяўнасць у яго на здзяйсненне такіх дзеянняў прамога намеру.

Калі будзе даказана, што чалавек абліў пешахода вадой наўмысна, ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

Па гэтым артыкуле кіроўца можа быць пакараны штрафам у памеры ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь, грамадскімі работамі ці адміністрацыйным арыштам. Калі ж злы намер не будзе даказаны, то кіроўца нічога з пункту гледжання законаў не парушаў.

Таксама пацярпелы можа звярнуцца ў суд з грамадзянскім пазовам у дачыненні да арганізацыі, якая абслугоўвае той ўчастак дарогі, на якім адбыўся інцыдэнт. Калі гэта адбылося менавіта з-за кепскай якасці дарогі, то тэарэтычна можна спагнаць кампенсацыю за матэрыяльную і маральную шкоду з яе.

Чытайце таксама:

«На генплане ёсць, а насамрэч — няма». Жыхары катэджнага пасёлка ў Мазыры паскардзіліся губернатару, што 10 год у іх няма ні дарогі, ні каналізацыі

Праз ДТЗ на МКАД затор расцягнуўся на сем кіламетраў

У Мінскай вобласці заўважылі рэдкую змяю

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6