Офіс British American Tobacco ў Лондане. Фота з Вікіпедыі

Офіс British American Tobacco ў Лондане. Фота з Вікіпедыі

Буйная тытунёвая кампанія прыняла рашэнне сысці з Беларусі і Расіі. British American Tobacco прадала бізнэс. Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі.

Адзначаецца, што працэс пачаўся яшчэ ў сакавіку 2022 года, а цяпер было ўкладзенае афіцыйнае пагадненне аб продажы ўсіх беларускіх і расійскіх актываў British American Tobacco ў адпаведнасці з міжнародным і мясцовым заканадаўствам.

Новым уладальнікам бізнэсу стаў кансорцыум, які ўзначальваюць менеджары кампаніі «БАТ Расія». Пасля продажу прадпрыемствы будуць працаваць пад назвай ITMS Group.

Таксама ў пагадненні закранулі пытанне рабочых. Чакаецца, што персанал заводаў будуць наймаць на ўмовах, якія дзейнічаюць цяпер. У паведамленні падкрэсліваецца, што такая практыка працягне дзейнічаць яшчэ як мінімум два гады пасля продажу.

Пасля завяршэння ўгоды British American Tobacco не будзе прысутнічаць у Беларусі і Расіі, а таксама перастане атрымліваць прыбытак ад продажаў.

Усе гандлёвыя маркі, якія прадаюцца ў РФ, застануцца ва ўласнасці расійскага бізнэсу.

Чытайце таксама:

З 1 верасня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт

У Канадзе знайшлі новы метад барацьбы з курцамі 

Партугалія забароніць курэнне на адкрытых пляцоўках і істотна абмяжуе продаж цыгарэт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?