Аляксей Стук на ферме. Фота: прэс-служба Генпракуратуры

Аляксей Стук на ферме. Фота: прэс-служба Генпракуратуры

Малочнатаварная ферма «Урыцкае» ўжо была ўзятая на кантроль пракуратурамі Гомельскага раёна і Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Апошні раз пракурорскія работнікі наведвалі яе на пачатку жніўня 2023 года.

Праз месяц Стук «ацаніў стан жывёлагадоўчых абʼектаў, працоўную дысцыпліну, а таксама праверыў ліквідацыю раней выяўленых органамі пракуратуры парушэнняў».

Выявілася, што «на сёння выпраўлена толькі малая частка ўскрытых недаглядаў і недахопаў з моманту апошняга візіту».

«Так, чарговы раз устаноўлены парушэнні тэхналогіі і рэжыму кармлення. У цялят, якім ад двух да шасці месяцаў, канстатавана знясіленне. У іх адсутнічаў падсцілачны матэрыял. У выніку няспраўнасці паілак секцыі з жывёламі былі ў падтопленым стане і запоўненыя арганікай. Ветэрынарныя прэпараты захоўваліся неналежным чынам», — даводзіць прэс-служба Генпракуратуры.

Размаўляючы з работнікамі фермы, Аляксей Стук нагадаў, што кожны кіраўнік і работнік прадпрыемства нясе персанальную адказнасць за захаванне пагалоўя. Звярнуў увагу на важнасць строга прытрымлівацца ветэрынарных і санітарных нормаў пры доглядзе і кармленні маладняку. Асвяжыў веды работнікаў гаспадаркі ў сферы вытворчай і службовай дысцыпліны, а таксама адказнасці за яе парушэнне, як піша прэс-служба.

Выяўленыя парушэнні на кантроль цяпер узяла пракуратура вобласці.

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6