Будынак Сейма Літвы. Фота: Wikimedia Commons

Будынак Сейма Літвы. Фота: Wikimedia Commons

«Меркаванні падзяліліся. Маё меркаванне такое: я згодны, што настрой беларускага народа адрозніваецца ад настрою расійскага народа, што ён у меншай ступені атручаны той масавай прапагандай, якая вялася ў Расіі, што ён бліжэй да нас геапалітычна, гістарычна, традыцыйна.

Але давайце зразумеем адно — Аляксандр Лукашэнка вельмі ўмела карыстаецца сваімі людзьмі як рэчамі, як інструментамі», — заявіў Г. Наўседа журналістам у аўторак пасля сустрэчы з кіраўніцтвам Сейма.

На прыкладзе журналіста Рамана Пратасевіча прэзідэнт Літвы звярнуў увагу на здольнасць рэжыму Лукашэнкі ламаць людзей.

«Мы павінны ўспомніць пра хлопца, які стаў ахвярай вяртання самалёта ў Мінск. Сапраўды, было вельмі сумна назіраць за ўсёй гэтай гісторыяй і генезісам гэтай гісторыі. І гэта чарговы раз паказвае, што дыктатар ламае людзей, што дыктатар выкарыстоўвае яго [Пратасевіча] ў цёмных мэтах, і ён можа зрабіць так і з іншымі людзьмі», — падкрэсліў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

«Мы можам шукаць шляхі і разглядаць іншыя спосабы, але мы павінны разумець, што пагроза з боку Беларусі вельмі рэальная і ў нейкім сэнсе нават больш рэальная, бо ў нас ёсць прамая і даволі працяглая мяжа з гэтай краінай», — дадаў ён.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Віталь Дзмітрыеў заявіў, што ведамства бачыць неабходнасць ва ўніфікацыі абмежаванняў для грамадзян Расіі і Беларусі, якія прыбываюць у краіну.

Чытайце таксама:

Наўседа: Поўнае закрыццё межаў губляе актуальнасць

Наўседа не стаў уносіць у Сейм праўкі аб уніфікацыі правоў беларусаў і расіянаў

Патрэбна выразная пазіцыя саміх беларусаў, час шпагату паміж ЕС і Расіяй прайшоў — Юрконіс

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5