Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

З краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці самы высокі сярэдні заробак у Расіі, а самы нізкі — у Кыргызстане. Звесткі апублікавала на сваім сайце Еўразійская эканамічная камісія.

Сярэднямесячны намінальны заробак за шэсць месяцаў з пачатку года ў Расіі склаў $915, у Казахстане — $780, у Арменіі — $671, у Беларусі — $633, а ў Кыргызстане — $367.

Звяртае ўвагу тое, што нас абагнала Арменія, якая перажывае эканамічны бум.

Паводле Белстата, у ліпені сярэдні заробак у Беларусі «бруднымі» склаў 1933 рублі 10 капеек. Па сярэднім курсе Нацбанка гэта $638,4. Калі ж браць «чыстымі», то гэта будзе 1 662,4 рубля, або 549 даляраў.

Чытайце таксама:

«Сусед-атамшчык атрымаў 7000 рублёў». Чым жыве Астравец, які абагнаў Мінск па сярэднім заробку

Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру

У Мінску заробкі ўпалі, а ў рэгіёнах выраслі. Як такое магчыма?

У ліпені сярэдні заробак вырас на шэсць рублёў

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1