Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ва Уладзівастоку ў красавіку 2019 года. Фота: kremlin.ru

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы ва Уладзівастоку ў красавіку 2019 года. Фота: kremlin.ru

Кіраўнік Паўночнай Карэі мае намер наведаць Расію, каб правесці перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе The New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Па даных суразмоўцаў газеты, лідары КНДР і Расіі возьмуць удзел ва Усходнім эканамічным форуме, які пройдзе з 10 па 13 верасня ва Уладзівастоку.

Чакаецца, што Кім Чэн Ын прыбудзе ў Расію з Пхеньяна на сваім бронецягніку. Крыніцы не выключылі, што ён таксама можа наведаць Маскву.

Падчас перамоў, як сцвярджаецца, бакі маюць намер абмеркаваць пастаўкі артылерыйскіх снарадаў і супрацьтанкавых ракет з КНДР. У сваю чаргу Кім Чэн Ын спадзяецца, што Расія акажа Паўночнай Карэі харчовую дапамогу і перадасць перадавыя тэхналогіі для спадарожнікаў і атамных падводных лодак.

У ліпені з афіцыйным візітам у Пхеньяне быў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?