Фота: Мінабароны

 Фота: Мінабароны

«Гэта не што іншае, як нізкая падрыхтоўка лётчыкаў. У нас захоўваецца ўзаемадзеянне [з польскім бокам] у рамках забеспячэння палётаў. Мы бачылі гэты борт, мы ведалі, з якой мэтай ён ляціць — патруляванне дзяржаўнай мяжы, адсочвалі поўнасцю яго палёт <…>. Мы, у адрозненне ад нашых агрэсіўных суседзяў, не расцэньваем гэта як правакацыю», — прыводзіць словы міністра абароны ТАСС.

Беларускі бок, як паведаміў Хрэнін, не будзе ўзмацняць вайсковую прысутнасць на мяжы.

Паводле Дзяржпагранкамітэта Беларусі, 1 верасня польскі вайсковы верталёт МІ-24 парушыў паветраную прастору Беларусі. Прадстаўнік польскага пасольства быў выкліканы ў МЗС Беларусі.

У самой Польшчы адмаўлялі факт парушэння мяжы. 

1 жніўня польскі бок заявіў, што беларускія вайсковыя верталёты заляцелі ўглыб тэрыторыі Польшчы на 2 кіламетры. Паводле беларускага боку, падстаў для абвінавачвання ў парушэнні дзяржаўнай мяжы не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?