Фота ілюстрацыйнае
Стаўкі мытаў на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты складаюць 21,4 даляра за тону, раней яны каштавалі 16,9 даляра (+26,6%).
Прамагонны бензін цяпер каштуе 11,7 даляра за тону (9,2; +27,2%); таварныя бензіны, дызельнае паліва і іншае— 6,4 (5; +28%).
Пастанова ўступіла ў сілу 1 верасня. Папярэдні раз стаўкі павышаліся 1 жніўня.
Чытайце таксама:
Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»
На прадпрыемствах канцэрна «Белнафтахім» праводзяць кадравыя чысткі
Польшча спыніла адну з нітак нафтаправода «Дружба» з-за выцякання нафты





