Два супрацоўнікі ПВК «Вагнер», знаходзячыся ў адпачынку ў Беларусі, зрабілі мемарыял памяці на плошчы Перамогі ў Мінску.

«Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нават у пекле яны будуць найлепшымі!», — паведамляецца ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер».

У гэтай сітуацыі цікавы наступны аспект: помнік на плошчы Перамогі ў Мінску ствараўся ў памяць загінулых герояў, якія абаранялі Беларусь ад нацыстаў. А вагнеравец Дзмітрый Уткін спавядаў ідэі нямецкага нацыянал-сацыялізму і нават меў велізарную татуіроўку ў выглядзе свастыкі. 

Чытайце таксама:

«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім

ПВК «Вагнер» прапануе наймітам шукаць іншую працу — Важные истории

У падмаскоўных Мыцішчах ідзе пахаванне камандзіра групы «Вагнер» Дзмітрыя Уткіна

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
87