У адным з мінскіх тэатраў працуе акцёр з Камеруна
Са снежня 2022 года ў трупе мінскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага служыць акцёр родам з Камеруна — Ташуола Гуаема Блез Пінадэль. Наяўнасць такога акцёра ў спісах супрацоўнікаў установы нечакана для сябе заўважыў журналіст Дзяніс Марціновіч, праглядаючы сайты тэатраў.
Дадатковай інфармацыі пра акцёра з Афрыкі здабыць пакуль не ўдалося, акрамя таго, што ён 1988 года нараджэння. У тэатры камерунец пакуль што адыграў толькі тры эпізадычныя ролі.
Чытайце таксама:
Змяняецца схема фінансавання дзяржаўных тэатраў
Купалаўскі тэатр павінен ставіць больш «патрыятычных» спектакляў — Мінкульт
Былая актрыса Купалаўскага тэатра вядзе ўрокі пілатэсу
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ