Уладзімір Арлоў. Фота: фэйсбук Алеся Аркуша
«Пасля летняга перапынку аднаўляе дзейнасць гістарычная школа Уладзіміра Арлова «Адкуль наш род», якая дзейнічае ў Беластоку. Дзяцей, падлеткаў і дарослых запрашаюць ужо 1 верасня», — напісаў у фэйсбуку журналіст і пісьменнік Алесь Аркуш.
Заняткі будуць праходзіць у пятніцы ў прасторы вольных беларусаў «Новая зямля» (Stefana Wyszyńskiego 6A). Пачатак а 18-й. Для дарослых плата 20 злотых.
У канцы кожных заняткаў запланавана гістарычная віктарына з прызамі.
Тэма першай у новым сезоне гістарычнай вандроўкі — «Знайшлі ў Беларусі другую радзіму». Гаворка пра нацыянальныя меншасці татараў, яўрэяў, шкотаў, цыганоў і рускіх старавераў.
Чытайце таксама:
Ва Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга, гэтым разам вершаваная
Уладзімір Арлоў: «Я мару пра час, калі ў дэмакратычнай Беларусі прэзідэнтам будзе жанчына»





