Фота: інстаграм Эдгара Рынкевіча

Фота: інстаграм Эдгара Рынкевіча

На сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля абрання прэзідэнтам Рынкевіч заявіў, што не выключае магчымасці размаўляць на рускай мове. Цяпер у інтэрв'ю Латвійскаму радыё прэзідэнт сказаў: «На прэс-канферэнцыі я казаў, што ў асноўным буду размаўляць па-латышску. Я не выключаю магчымасці калі-небудзь камунікаваць па-руску. Цяпер я ў асноўным размаўляю па-латышску».

Паводле слоў Рынкевіча, ён робіць гэта з дзвюх прычын. Па-першае, сёння абвастрылася дыскусія аб тым, што рабіць з грамадзянамі Расіі, якія павінны здаць экзамен па латышскай мове, каб захаваць дазвол на жыхарства ў Латвіі. Па-другое, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што маладыя людзі адчуваюць у Латвіі дыскрымінацыю: іх не наймаюць на працу праз няведанне рускай мовы.

Прэзідэнт запэўніў, што будзе спрыяць згуртаванасці насельніцтва Латвіі і інтэграцыі.

«Зараз рускамоўныя медыя павінны з гэтым лічыцца — я даю сігнал, што трэба вывучыць латышскую мову, а не скардзіцца, што за трыццаць гадоў вы яе не асвоілі ці не мелі такой магчымасці. Цяпер такая магчымасць ёсць», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт Латвіі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Латвіі — настаўнікам: У вас ёсць права на забастоўку. Змагайцеся за свае правы

Урад Латвіі ўзначаліць Эвіка Сіліня. Такім чынам, урадамі ўсіх трох краін Балтыі кіруюць жанчыны

Прэзідэнтам Латвіі абралі Эдгара Рынкевіча. Ён не раз сустракаўся з Ціханоўскай

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0