Сетка «Гіпа» адкрые першы гіпермаркет у Брэсце
Адна з найбуйнейшых рознічных сетак Беларусі адкрые сваю першую краму ў Брэсце. У 2026 годзе гіпермаркет «Гіпа» стане якарным арандатарам новага шматфункцыянальнага комплексу, які будуе ў абласным цэнтры кампанія «Сігмаполюс», паведамляе Realt.by.
Фота: sigmapolus.com
«Гіпа» будзе ў гэтым комплексе адным з найбуйнейшых арандатараў. Гіпермаркет размесціцца на 4,3 тыс. кв. метраў. Агульная плошча самога комплексу складзе 112 тыс. «квадратаў». Ён будзе пабудаваны на галоўнай магістралі горада — вуліцы Маскоўскай.
Праўда, здачы аб'екта прыйдзецца чакаць яшчэ тры гады. Будаўніцтва толькі пачалося.
Цяпер у «Гіпа» ў Беларусі 27 крам: 21 — у Мінску, 2 — у Магілёве і па 1 — у Гомелі, Віцебску, Астраўцы і Мазыры.
Чытайце таксама:
У Гомелі сталі штрафаваць за вераб’ёў, якіх «утрымліваюць» у крамах
«У першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей». Мінсельгасхарч арыгінальна патлумачыў абмежаванні на экспарт кураціны
Беларускі анлайн-гіпермаркет зняў міні-серыял
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ