Выявілася, што колішняму кіраўніку спраў Шумілінскага райвыканкама паставілі ў віну тое, што адна жанчына ў будынку, які належыць райвыканкаму, правалілася ў падвал і загінула.

Напярэдадні Новага года жанчына ўпала ў тэхнічную адтуліну будынка, які знаходзіўся на балансе выканкама пасля перадачы ад ліквідаванага райспажыўтаварыства. Падвал быў глыбінёй 175 см, а рост самой жанчыны складаў 171 см.

Паколькі падвал быў часткова затоплены ледзяной вадой, а жанчына пры падзенні атрымала пераломы чатырох рабрын і іншыя множныя раны, то яна не змагла самастойна адтуль выбрацца і ўрэшце памерла.

Як аказалася, у будынак можна было лёгка патрапіць, а тэхнічная адтуліна была проста накрытая бляхай.

У выніку ўжо былому чыноўніку вынеслі прысуд у 3 гады «хатняй хіміі» з забаронай на 3 гады займаць кіраўнічыя пасады. Акрамя таго, ён мае сплаціць 1200 рублёў аплаты выдаткаў. З райвыканкама ж на карысць дачкі загінулай спаганяюць кампенсацыю маральнай шкоды ў 40 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

За абразу Лукашэнкі будуць судзіць пенсіянерку з Шумілінскага раёна. Праз два тыдні ёй споўніцца 65

На Віцебшчыне з пачатку года судзяць ужо восьмага дэпутата

«Рудабельскую паказуху» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?