Альпіністы. Фота: pixabay

Альпіністы. Фота: pixabay

У Швейцарыі невядомыя залезлі на вельмі высокую і небяспечную гару, каб проста абкрасці там скрыню для ахвяраванняў. Пра гэта днямі напісала агенцтва Бі-бі-сі.

Зладзеі прайшлі праз цясніны і горы, падняліся на вышыню 2350 метраў толькі для таго, каб скрасці 520 еўра ахвяраванняў, якія належаць мясцоваму альпінісцкаму клубу. Клуб гэты знаходзіцца на перавале Гемі над вёскай Лойкербард і падтрымлівае самы доўгі ў Швейцарыі маршрут скалалажання.

Больш за ўсё здзіўляе той факт, што гэтая скрыня для ахвяраванняў дасяжная толькі самым дасведчаным прафесіяналам-альпіністам. Маршрут, на якім знаходзілася скрыня, класіфікуецца як маршрут пятага ўзроўню: ён вельмі складаны і ўключае ў сябе смяротна небяспечнае ўзыходжанне, а таксама ўздым па лесвіцах, замацаваных нітамі ў стромай скале, і праходжанне цяснін па вузкіх сталёвых трасах.

«Тыя, хто выявіў крадзеж, лічаць, што злачынства было старанна спланаванае яшчэ загадзя. Відавочна, што злачынцы былі не толькі выдатнымі альпіністамі, але і мелі з сабой інструменты для таго, каб разбіць скрыню. Яны разбілі скрыню, забралі адтуль 520 еўра, а потым, хутчэй за ўсё, працягнулі сваё ўзыходжанне з грашыма на вяршыню гары Даўбенхорн, што на вышыні 2941 метр», — распавяло Бі-бі-сі.

Як адзначае агенцтва, высветліць тых, хто скраў грошы, будзе цяжка, бо ў тыя дні было добрае надвор’е і праз гэта месца праходзіла вельмі шмат альпіністаў.

На гэты момант альпінісцкі клуб спадзяецца, што той, хто скраў грошы, будзе пакутаваць ад згрызот сумлення і спакойна верне іх. Аднак людзі не засталіся абыякавымі да крадзяжу і самі пачалі пералічваць на рахунак пацярпелага клуба грошы. Напрыклад, адзін мясцовы дабрачынец даслаў 500 еўра наўзамен скрадзеных ахвяраванняў.

Чытайце яшчэ:

У Перу злодзеі абрабавалі краму абутку, але пры гэтым моцна спудлавалі

Два чалавекі абвінавачваюць адзін аднаго ў шпіянажы. Ці зможаце вы разабрацца, хто агентура, а хто не?

У Вялікабрытаніі асудзілі падлетка з аўтызмам: ён узламаў Rockstar Games, што прывяло да найвялікшай у гісторыі ўцечкі будучай GTA VI

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?