Падчас заняткаў Беларускай школы ў Варшаве

Падчас заняткаў Беларускай школы ў Варшаве

Да 15 жніўня быў адкрыты набор у Беларускую школу ў Варшаве на новы навучальны год. Заяўкі прымаліся не толькі са сталіцы Польшчы, але і з іншых гарадоў — Беластока, Гданьска, Кракава, Познані (там будуць суботнія заняткі афлайн). Навучанне бясплатнае.

Беларуская школа афлайн, як суботняя ў Варшаве, і анлайн, у якой вучацца беларускія дзеці з 15 краін свету (Албанія, Германія, Грузія, ЗША, Італія, Турцыя, Японія і інш.), існуе з верасня 2022 года. У ёй праводзяцца дадатковыя да адукацыі краіны пражывання заняткі (да пяці гадзін на тыдзень) па беларускім комплексе прадметаў: мове і літаратуры, «Чалавеку і свеце», гісторыі, мастацтве Беларусі і інш.

Раней паведамлялася, што з новага навучальнага года запланавана арганізаваць больш за 20 новых класаў у розных гарадах Польшчы, адкрыць філіялы Беларускай школы ў Беластоку, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані ці іншых гарадах, дзе існуе найбольшая канцэнтрацыя нашых суайчыннікаў, якія не са сваёй волі апынуліся ўдалечыні ад радзімы, і набіраецца неабходная колькасць дзяцей у класе-камплекце.

Днямі стала вядома, што Беларуская школа ў Варшаве ў новым навучальным годзе павялічыцца ўдвая. Больш за 100 першакласнікаў, 400 заяў, 23 краіны і некалькі новых філіялаў — такія вынікі сёлетняга набору ў навучальную ўстанову.

Чытайце таксама:

1 верасня — будні дзень. Як афіцыйна ўзяць выходны

Ці дапусцяць дзіця да заняткаў без школьнай формы? Вось што адказалі ў Мінадукацыі

Беларуская анлайн-школа ва Украіне напярэдадні навучальнага года распавяла, што ў іх адбываецца

Сабраць дзіця ў школу: цэны параўноўваюць бацькі ў Беларусі, Літве і Польшчы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?