Рэч у тым, што «Белавія» пераходзіць на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў «Леанарда».

У сувязі з гэтым з 20:00 1 верасня ў офісах продажаў авіякампаніі і агентаў, на сайце, а таксама ў мабільнай праграме «Белавія» будуць часова недаступныя рэзерваванне, купля, абмен і вяртанне авіябілетаў, а таксама дадатковых паслуг.

Аднавіць доступ да названых сэрвісаў авіякампанія плануе 2 верасня.

У «Белавія» таксама папярэдзілі: зарэзерваваныя авіябілеты, не аплачаныя да 20:00 1 верасня, будуць ануляваныя. 

Чытайце таксама:

Сённяшні авіярэйс Мінск — Пскоў скасаваны. Ён толькі месяц таму з'явіўся ў раскладзе

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

«Час лятаць на сваіх». Пархомчык заявіў, што Беларусь рыхтуецца выпускаць свае самалёты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?