Фота: Украінская праўда
У Харкаве школьнікі некалькі разоў на тыдзень будуць вучыцца ў памяшканнях метрапалітэна. У горадзе сфармавалі ўжо 60 такіх класаў на 1003 дзіцяці, паведаміў гарадскі галава Харкава Ігар Церахаў, піша «Украінская праўда».
Раней мэр Харкава тлумачыў, што карміць школьнікаў будуць бясплатна, а да метро іх падвозіць на аўтобусе.
Гарадскі галава адзначаў, што ў метрапалітэне ўладкоўваюць памяшканні для навучання школьнікаў, а менавіта ставіць сістэмы рэкуперацыі паветра, асвятлення, прыбіральні.
Церахаў кажа, што знаходжанне школьнікаў у метро ў часе вучобы не паўплывае на працу падземкі і магчымасць выкарыстоўваць яго як сховішча.
Наогул установы агульнай сярэдняй адукацыі Харкава пачнуць навучальны год у дыстанцыйным рэжыме.





