Фота: Minenergo_by / Telegram

 Фота: Minenergo_by / Telegram

«У цэлым у 2023 годзе ацэньваем абʼём водпуску прыроднага газу газазабеспячальнымі арганізацыямі ў абʼёме 16,7 млрд куб. м пры ўзроўні мінулага года — 19 млрд куб. м», — сказаў Каранкевіч.

Асноўным фактарам зніжэння абʼёму спажывання прыроднага газу міністр назваў працу Беларускай атамнай электрастанцыі.

З моманту ўключэння ў энергасістэму першага энергаблока (3 лістапада 2020 года) БелАЭС выпрацавала 18,5 млрд кВт·г электраэнергіі (гэта дазволіла замясціць каля 5 млрд куб. м газу). З уводам другога энергаблока атамная станцыя будзе генераваць такі ж абʼём электраэнергіі штогод, што забяспечыць замяшчэнне 4,5-5 млрд куб. м газу на год, паведаміў Каранкевіч.

Уплыў на скарачэнне спажывання газу аказваюць і мерапрыемствы па энергазберажэнні і энергаэфектыўнасці, павелічэнне выкарыстання мясцовых відаў паліва, дадаў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?