Брусчаты дом у форме карабля быў пабудаваны ў вёсцы Вялікая Валахва ў 2013 годзе. Ён драўляны, аднапавярховы, агульная плошча — 110 квадратных метраў.
Незвычайная ў гэтым будынку не толькі яго форма. Усе вокны ў доме круглыя і нагадваюць ілюмінатары.
У аб'яве гаворыцца, што ў будынку ёсць усе неабходныя для камфортнага жыцця камунікацыі.
«Усё вельмі дагледжана і з любоўю. Дом-карабель можна здаваць у арэнду для правядзення святаў, для адпачынку ў лазні і г. д», — піша аўтар аб'явы.
Дом прадаецца за 70 000 даляраў у эквіваленце, уладальнік гатовы разгледзець варыянты абмену.
Чытайце таксама:
Ці не стане Новая Баравая спальнікам і ці плануе яе забудоўшчык ісці ў рэгіёны?





