Фота: pixabay

Фота: pixabay

Расія пры дапамозе Беларусі і іншых краін працягвае масава прадаваць свае алмазы на сусветным рынку, нягледзячы на санкцыі Захаду. Аб гэтым напісала выданне The New York Times.

Паводле выдання, уведзеныя Захадам абмежаванні прынеслі нязначны эфект, бо яны тычацца толькі неапрацаваных расійскіх алмазаў альбо тых алмазаў, якія былі апрацаваны і адпаліраваны выключна ў Расіі. 

У той час, калі афіцыйныя даныя ўказваюць на моцнае зніжэнне экспарту расійскіх алмазаў з-за санкцый, рэальныя паказчыкі фіксуюць, што Расія гандлюе і апрацоўвае алмазы пад чужымі сцягамі, а таксама здольна вярнуцца на даваенны ўзровень іх паставак.

«Паводле афіцыйных даных Міжнароднага алмазнага цэнтра ў Бельгіі, пасля пачатку вайны ва Украіне ўзровень паставак неапрацаваных алмазаў з Расіі знізіўся на 95%, аднак насамрэч Расія пачала апрацоўваць іх у Індыі — найбуйнейшым у свеце месцы для апрацоўкі гэтых каштоўных камянёў. І па выніку расійскія алмазы намінальна могуць станавіцца індыйскімі для наступнага продажу кліентам у абыход санкцый.

У гэтай жа схеме ўдзельнічаюць Беларусь і Арменія, якія пасля ўвядзення антырасійскіх санкцый узялі на сябе частку работ па паліроўцы і апрацоўцы расійскіх алмазаў», — паведамляе выданне The New York Times.

Выданне таксама дзеліцца інфармацыяй, што, улічваючы нязначны эфект ад дзейных абмежаванняў, новыя санкцыі на расійскія алмазы ўжо ў верасні могуць быць уведзены краінамі G7, якія складаюць 70% кліентаў Расіі ў дадзеным пытанні. 

Гэта хоць і не адразу, але зможа нанесці сур'ёзную шкоду Расіі.

«Новыя санкцыі павінны будуць закрыць існыя спосабы абыходжання абмежаванняў, аднак эфект можа стаць адчувальным толькі праз гады, бо спатрэбіцца «маштабная перабудова існых метадаў гандлю алмазамі і ўвядзенне інавацыйных тэхналагічных інструментаў блакчэйну і адсочвання перамяшчэння каштоўных камянёў», — адзначае New York Times.

Нагадаем, што Расія з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам алмазаў у свеце, таму нават пасля пачатку вайны ва Украіне некаторыя заходнія краіны не спяшаліся ўводзіць адпаведныя абмежаванні з-за нежадання губляць кліентаў і пагрозы ўзмацнення пазіцый іх канкурэнтаў на рынку.

Чытайце таксама:

ЕС пашырыў санкцыі супраць Беларусі для барацьбы з абыходам абмежаванняў, якія дзейнічаюць супраць Расіі

У Беларусі і Расіі паведамляюць пра павальную дэдалярызацыю свету. А што на гэты конт кажа статыстыка?

Як выглядае эканамічнае супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю напярэдадні магчымага закрыцця межаў. Здаецца, Польшчы ёсць што губляць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?