Меркаванае месца здарэння. Фота: III_SESTRY / Telegram

Меркаванае месца здарэння. Фота: III_SESTRY / Telegram

Па інфармацыі ад падпісчыкаў канала, 28 жніўня каля 03:30 на чыгуначным мосце, размешчаным за 800 метраў ад беларускага пункта пропуску «Славечна» (Ельскі раён Гомельскай вобласці) на тэрыторыі Украіны здэтанавалі некалькі супрацьтанкавых мін ТМ-62М.

Папярэдне прычынай здарэння называецца ўдар маланкі ў адну з мін, паведамляе канал.

Выбухам, паводле канала, пашкоджаная апора моста і разбурана чыгуначнае палатно ў абодва бакі. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку не было. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?