Фота: «Наша Ніва»
Там на падлозе ён заўважыў дзве 100-даляравыя купюры і, нават не сумеўшыся, забраў сабе, пішуць Мінск-навіны.
Частку грошай адразу абмяняў і зрабіў плацяжы ў інфакіёску.
Аказалася, грошы выпадкова згубіў кліент, які, спахапіўшыся, вярнуўся назад. Асобу хітрага, як ён думаў, гараджаніна ўстанавілі па запісах камер відэаназірання.
У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.
Вядома, што абвінавачаны нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, раней да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Віны ў інкрымінаваным яму злачынстве не адмаўляў, у зробленым раскаяўся, шкоду цалкам кампенсаваў.
Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы і прызначыў 180 гадзін грамадскіх работ.
Чытайце таксама:
Работнік мясаперапрацоўчага завода вынес пад адзеннем 100 кілаграмаў мяса
Ці можна запатрабаваць узнагароду, калі знайшлі чужую рэч
У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі





