Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Уначы Расія нанесла ракетны ўдар па Палтаўшчыне і па Крывым Рогу. Вядома пра разбурэнні і сама меней пра двух загінулых. Паветраныя сілы заявілі аб збіцці чатырох ракет з шасці запушчаных, піша Бі-бі-сі.

Кіраўнік Палтаўскай вобласці Дзмітрый Лунін паведаміў аб начным удары па рэгіёне. Ёсць траплянне ў прамысловы аб'ект — цалкам разбураны вытворчы цэх. Людзі працавалі ў начную змену.

Два чалавекі загінулі, а двое дастаўленыя ў бальніцу з нязначнымі пашкоджаннямі.

Працягваюцца пошукавыя работы і разбор завалаў, пад якімі могуць быць яшчэ некалькі работнікаў.

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак раніцай удакладніў, што расіяне нанеслі ракетны ўдар па пасёлку Гогалева каля Міргарада. У выніку выбуху адбылося ўзгаранне памяшкання маслабойні.

Таксама раніцай расійская армія ўжыла тактычную авіяцыю з паўднёвага кірунку і ўдарыла ракетамі па Крывым Рогу.

Разбураны два лецішчы, а яшчэ пяць — пашкоджаны. Улады кажуць, што абышлося без загінулых і пацярпелых.

Паветраныя сілы паведамілі, што расіяне нанеслі ўдар ракетамі марскога і паветранага базавання.

Чатыры крылатыя ракеты «Калібр» выпусцілі з фрэгата з акваторыі Чорнага мора блізу Феадосіі.

Таксама ўжытыя дзве кіраваныя авіяцыйныя ракеты Х-59 з двух самалётаў Су-34, якія расіяне накіравалі ў напрамку Крывога Рога з паветранай прасторы акупаванай Херсоншчыны.

Чытайце таксама:

У Мінабароны Украіны заявілі пра вызваленне сяла Рабоціна ў Запарожскай вобласці

Украіна і Расія вядуць баі за «вышкі Бойкі» ў Чорным моры — брытанская разведка

Мэр Масквы паведаміў пра чарговую атаку беспілотніка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?